Саўка ды Грышка пра выпіўку: «С хакеем не слажылася, а тут мы ўперадзі»

Your browser doesn’t support HTML5

Героі Лявона Вольскага спрачаюцца пра лідэрскія пазыцыі Беларусі ў спажываньні алькаголю на душу насельніцтва.

Грышка:
Ізноў мы, Саўка, ў лідэрах па колькасьці бухла,
Якое спажываюць за сталом і без стала.

Саўка:
Хоць в чом-та палучылась астальных нам абайці.
С хакеем не слажылася, а тут мы ўперадзі.

Грышка:
Як сорамна быць першымі ў падобнай галіне!

Саўка:
Да брось ты, Грышка, нервнічаць, бяры прымер зь мяне!

Грышка:
Краіна ў нецьвярозым сьне, нічым не абудзіць.

Саўка:
І харашо, што ў школу не к васьмі, а к дзевяці.