Дата дня
22 траўня 1859 году нарадзіўся Артур Конан Дойл, брытанскі пісьменьнік. Найбольшую вядомасьць здабыў дзякуючы сваім дэтэктыўным гісторыям пра Шэрлака Холмса і доктара Ўотсана.
Таксама ў гэты дзень
1501 — у Вільні быў асьвячаны касьцёл сьвятой Ганны.
1848 — пачаў дзейнічаць Дняпроўска-Бускі канал.
1962 — у паселішчы Сосны пад Менскам запусьцілі першы ў Беларусі атамны рэактар.
У гэты дзень нарадзіліся
1813 — Рыхард Вагнэр, нямецкі кампазытар опэрнай музыкі, дырыжор, драматург, філёзаф.
1899 — Мікола Чарнецкі, беларускі публіцыст, пэдагог, палітычны дзяяч.
1900 — Мікола Касьпяровіч, беларускі этнограф, мовазнаўца і дасьледнік літаратуры.
У памяці
1885 — памёр Віктор Гюго, францускі пісьменьнік, тэарэтык францускага рамантызму.