Місія Міжнароднага валютнага фонду на чале зь яе беларускім куратарам Пітэрам Долманам будзе працаваць у Менску 5-12 чэрвеня.
Пра гэта паведаміла прадстаўніцтва МВФ у Беларусі.
Чакаецца, што экспэрты абмяркуюць з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіраваньня сытуацыю ў эканоміцы Беларусі і правядуць падрыхтоўчую працу напярэдадні штогадовай місіі МВФ сёлета ў кастрычніку.
Беларусь імкнецца да таго, каб распачаць новую праграму супрацоўніцтва зь Міжнародным валютным фондам, — улады разьлічваюць на атрыманьне 3,5 мільярда крэдыту.
Наўзамен крэдыторы патрабуюць структурных рэформаў — найперш лібэралізацыі эканомікі, працэсаў прыватызацыі, спыненьня перакрыжаванага субсыдаваньня і г.д.