Былыя міністры замежных спраў Беларусі сабраліся на міжнароднай канфэрэнцыі «25 гадоў замежнай палітыкі Рэспублікі Беларусь», арганізаванай экспэртнай ініцыятывай «Менскі дыялёг».
Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе не было дапушчана ўзброеных канфліктаў. Пра гэта заявіў дзейны міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей на міжнароднай канфэрэнцыі, арганізаванай экспэртнай ініцыятывай «Менскі дыялёг»:
«Беларусь — адзіная краіна на постсавецкай прасторы, дзе не было дапушчана ўзброеных канфліктаў. Такая сытуацыя захаваецца і ў будучыні».
На канфэрэнцыю запрошаныя міністры замежных спраў за ўсю гісторыю краіны — Пятро Краўчанка, Уладзімер Сянько, Іван Антановіч, Урал Латыпаў, Міхаіл Хвастоў, Сяргей Мартынаў.