Аляксандар Рыбак і Naviband перасьпявалі песьню пра дэпартацыю крымскіх татараў

Your browser doesn’t support HTML5

Naviband засьпявалі па-беларуску пераможную песьню Джамалы

Сёньня адзначаецца гадавіна дэпартацыі крымскіх татараў з Крыму — ім было дазволена вярнуцца дадому толькі ў канцы 1980-х гадоў.

У сталінскія часы, пачынаючы з 18 траўня 1944 году, крымскія татары былі пагружаныя ў цягнікі — у большасьці сваёй за два дні — і адпраўленыя ва Ўзбэкістан і іншыя раёны СССР. Тысячы зь іх загінулі падчас транспартаваньня.

Крымскататарская сьпявачка Джамала выступала на Эўравізіі ў 2016 годзе зь песьняй 1994, прысьвечанай тым драматычным падзеям. Гурт Naviband, які прадстаўляў Беларусь на Эўравізіі сёлета, зрабіў відэа-кавэр на песьню Джамалы пра крымскіх татараў.

Пазьней пераможца конкурсу «Эўравізія» 2009 году, нарвэскі музыка беларускага паходжаньня Аляксандар Рыбак запісаў інструмэнтальны кавэр