«Каму так ня церпіцца», — Сьвятлана Алексіевіч адрэагавала на зьвесткі пра сваю сьмерць

Your browser doesn’t support HTML5

Свабода зьвязалася з нобэлеўскай ляўрэаткай. Яна знаходзіцца ў Сэуле, зь ёю ўсё ў парадку. На расейскіх рэсурсах стала імкліва распаўсюджвацца навіна пра сьмерць Сьвятланы Алексіевіч. Яна не адпавядае рэчаіснасьці.Фальшывая навіна пайшла з твітэру, які нібыта належыць міністарцы замежных спраў Францыі, гэты акаўнт быў створаны 21 гадзіну таму.