Трамп выступіць з прамовай пра «мірны іслам» перад лідэрамі 50 мусульманскіх дзяржаваў

Прэыдэнт ЗША Дональд Трамп плянуе выступіць зь вялікай прамовай пра іслам падчас візыту ў Саудаўскую Арабію, дзе знаходзяцца галоўныя сьвятыні гэтай рэлігіі.

Як паведаміў дарадца прэзыдэнта ЗША Гэрбэрт Макмастэр, у пятніцу Трамп сустрэнецца зь лідэрамі больш як 50 мусульманскіх краінаў і выступіць з «натхняльнай прамой прамовай пра неабходнасьць супрацьстаяньня радыкальнай ідэалёгіі і надзеяй прэзыдэнта на ўспрыманьне ісламу, як мірнай рэлігіі».

Макмастэр адзначыў, што першая замежная паездка Трампа ў якасьці прэзыдэнта накіравана на заахвочваньне адзінства мусульман, юдэяў і хрысьціянаў, улічваючы тое, што ён таксама наведае Ізраіль і Ватыкан у рамках дзевяцідзённага турнэ, якое ахоплівае пяць краін.