На сайце Сэйму Польшчы саміт называецца «сапраўдным сьвятам дэмакратыі, дыпляматыі і парлямэнтарызму». Сустрэча анансавалася як «размова пра Эўропу будучых пакаленьняў».
Апрача краін Эўразьвязу, у саміце прымуць удзел прадстаўнікі Грузіі, Украіны, Сэрбіі, Малдовы, Армэніі, Македоніі, Турцыі і Азэрбайджану.
Ініцыятарамі сустрэчы выступілі Сэйм і Сэнат Польшчы.
— Сустрэча ў Варшаве павінна стаць нагодай для дыскусіі пра каштоўнасьці, якія адрозьніваюць Цэнтральна-Ўсходнюю Эўропу, асабліва адданасьць сувэрэннасьці і незалежнасьці, павагі да традыцыі, гісторыі і значэньні рэлігіі як фундамэнту цывілізацыі, — заявіў сьпікер Сэйму Польшчы Марэк Кухціньскі.
Галоўныя тэмы саміту — гэта пытаньне бясьпекі рэгіёну, супраца ў галіне інфраструктуры на восі Поўнач-Поўдзень, а таксама роля нацыянальных парлямэнтаў у міжнароднай палітыцы.