Усясьветная арганізацыя аховы здароўя назвала самыя пітушчыя краіны сьвету.
У абноўленым сьпісе па выніках 2016 году Беларусь страціла «лідэрскія» пазыцыі і цяпер займае 2-е месца — перад гэтым некалькі гадоў запар беларусы лічыліся самай пітушчай нацыяй.
Цяпер на першае месца вырвалася Літва — 16 літраў алькаголю на год у пераліку на кожнага жыхара краіны. У Беларусі гэты паказьнік на 1 літар меншы. На трэцім радку Латвія — 13 літраў.
Далей ідуць Расея і Польшча — па 12 літраў на аднаго жыхара.
Як адзначае Ўсясьветная арганізацыя аховы здароўя, найлепш сытуацыя са спажываньнем алькаголю вырашаецца ў краінах Заходняй Эўропы.