Старшыня КДБ Валеры Вакульчык пакінуў пасаду старшыні Беларускай фэдэрацыі біятлёну.
16 траўня на пазачарговай рэспубліканскай справаздачна-выбарчай канфэрэнцыі БФБ новым старшынём фэдэрацыі аднагалосна абраны Андрыян Цыбульскі.
Вакульчык, аднак, будзе кіраваць Назіральнай радай, паведамляецца на сайце БФБ.
Андрыян Цыбульскі з 2013 па 2016 год быў галоўным трэнэрам абʼяднанай нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлёне.
Валеры Вакульчык кіраваў Беларускай фэдэрацыяй біятлёну з 2013 году. Ён замяніў на гэтай пасадзе Вадзіма Зайцава, які перастаў старшыняваць у БФБ пасьля адстаўкі з пасады старшыні КДБ.