Цэнтрыст, які ў другім туры выбараў перамог ультраправую кандыдатку Марын Лё Пэн, 14 траўня прыняў паўнамоцтвы ад свайго папярэдніка на пасадзе прэзыдэнта, сацыяліста Франсуа Алянда. У той жа дзень Макрон выклаў сваю праграму, пунктамі якой зьяўляецца аднаўленьне францускага адзінства і аднаўленьне даверу ў рамках Эўразьвязу.
Экспэрты мяркуюць, што Эманюэль Макрон назаве прэм’ер-міністрам прадстаўніка партыі «Рэспубліканцы» Эдуара Філіпа. 46-гадовы Філіп зьяўляецца мэрам Гаўра, партовага гораду на поўначы Францыі; ён прадстаўляў свой рэгіён у парлямэнце апошнія пяць гадоў. Ён і Макрон маюць падобныя погляды на эканоміку і сацыяльныя пытаньні.
Пазьней за 15 траўня прэзыдэнт Францыі сустрэнецца ў Бэрліне з канцлерам Нямеччыны Ангелай Мэркель, каб умацаваць стасункі сваёй краіны з даўнім саюзьнікам. Пасьля выбараў Мэркель вітала перамогу 39-гадовага Макрона над ультраправай суперніцай Марын Лё Пэн.
У наступным месяцы Францыю чакаюць яшчэ адны выбары. Французы маюць выбіраць парлямэнт 11 і 18 чэрвеня.