Чарнагорыя афіцыйна далучыцца да NATO 5 ліпеня.
Апошняй краінай, якая ратыфікавала пагадненьне аб далучэньні Чарнагорыі да Паўночнаатлянтычнага альянсу, стала Гішпанія.
У траўні 2016 году быў падпісаны пратакол аб уступленьні краіны ў NATO, пасьля чаго рэспубліка набыла статус назіральніка. Сэнат ЗША ратыфікаваў пратакол аб уступленьні Чарнагорыі ў альянс у канцы сакавіка. У канцы красавіка парлямэнт Чарнагорыі прагаласаваў за ўступленьне ў NATO, нягледзячы на пратэсты з боку Расеі і прарасейскай апазыцыі.