Вёска Астравы, ад якой засталася вуліца
Your browser doesn’t support HTML5
Калі ляціш над Менскам, дык міжволі заўважаеш, што сталіцу ўсё менш і менш атачаюць традыцыйныя беларускія вёскі. Выпростваюцца прыродныя вуліцы. Драўляныя хаты імкліва зьнікаюць. А на іх месца прыходзяць мураваныя катэджы. Многія вёскі ўжо паглынула сталіца. Многія сталі бязьлікімі менскімі прадмесьцямі. Вёску Астравы ўжо не знайсьці на мапе. Хоць ад яе засталася адна вуліца, якая ўвайшла ў межы пасёлка Міханавічы. І на той вуліцы яшчэ ёсьць даваенныя хаты. Астравы – гэта радавое гняздо мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, зь якім мы выправіліся ў гэтае недалёкае падарожжа.