Расейская чыгунка пакарае праваднікоў за адсутнасьць георгіеўскай стужкі на форме

Кампанія «Расейская чыгунка» пакарае праваднікоў цягнікоў, якія, парушыўшы наказ кіраўніцтва, не ўпрыгожылі да дня Перамогі сваю форму георгіеўскімі стужачкамі і значкамі «9 мая». Копія загаду кіраўніцтва Фэдэральнай пасажырскай кампаніі («дачка» «Расейскай чыгункі») была апублікаваная ў сацыяльных сетках.

У ходзе праверак, гаворыцца ў дакумэнце, было выяўлена адсутнасць георгіеўскіх стужак ў праваднікоў некаторых пасажырскіх цягнікоў, а таксама не вялася трансьляцыі сьвяточнага аўдыё- і відэазьместу. Згодна з распараджэньнем, з работнікамі цягніковых брыгад павінен быць праведзены разбор парушэньняў. Да 16 траўня 2017 году неабходна ліквідаваць выяўленыя недахопы, адзначаецца ў загадзе.

Раней Расейская чыгунка выпусьціла прэс-рэліз, у якім паведамлялася, што на працягу 10 дзён на форме ўсіх супрацоўнікаў РЖД павінны быць георгіеўскія стужкі і значкі «9 мая». У цягніках пасажыраў павінны віншаваць па гучнай сувязі, а таксама маюць гучаць песьні ваенных гадоў і трансьлявацца фільмы пра Вялікую Айчынную вайну.

У Санкт-Пецярбургу за адмову насіць георгіеўскую стужку на пасяджэньні Заканадаўчага сходу атрымаў афіцыйнае заўвагу дэпутат ад партыі «Яблоко» Барыс Вішнеўскі.

Георгіеўская стужка ня мае ў Расеі юрыдычнага статусу. Сымбалічнае аздабленьне ўпершыню пачалі раздаваць у 2005 годзе — у год 60-годзьдзя Перамогі.