На вуліцах Кіева сутычкі падчас сьвяткаваньня Дня перамогі

Калёна каля 500 чалавек высунулася па вуліцы Мазэпы ад станцыі мэтро «Арсэнальная» ў бок парку Славы — наперадзе калёны знаходзіцца патройнае паліцэйскае ачапленьне.

Удзельнікі маршу ідуць па праезнай частцы, аддзеленыя кардонам паліцыі, і выкрыкваюць: «Фашызм ня пройдзе!»