Палова расейцаў ухваляе дзеяньні Сталіна падчас вайны

Палова расейцаў ухваляе дзейнасьць Іосіфа Сталіна ў якасьці кіраўніка СССР падчас вайны, якая ў Расеі завецца Вялікай Айчыннай Вайной. Гэта вынікае з вынікаў апытаньня фонду «Грамадзкае думка».

Пры гэтым траціна рэспандэнтаў назвалі ролю Сталіна ў вайне збольшага станоўчай і збольшага адмоўнай. Нэгатыўную ацэнку дзеяньням савецкага правадыра далі 8 адсоткаў расейцаў.

Ахвярамі Другой Сусьветнай вайны з боку СССР у 1941-1945 гг., па ўдакладненых дадзеных, сталі больш за 40 мільёнаў жыхароў СССР, каля 23 мільёнаў зь іх — цывільнае насельніцтва. Пры гэтым перад пачаткам вайны ахвярамі сталінскіх рэпрэсій сталі тысячы военачальнікаў, у тым ліку камандуючыя войскамі ваенных акругаў і флатоў, іх намесьнікі, камандзіры карпусоў, дывізій і брыгад, а таксама выкладчыкі ваенна-навучальных устаноў. Большасьць зь іх былі расстраляныя.

Па дадзеных «Лявада-цэнтра», з «захапленьнем», «павагай» і «сымпатыяй» да Сталіна ставяцца да 46 адсоткаў расейцаў.