Мікола Статкевіч выйшаў з турмы на Акрэсьціна (Відэатрансьляцыя)

Як сустракалі Міколу Статкевіча з турмы на Акрэсьціна. Фотарэпартаж

Былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколу Статкевіча арыштавалі на 5 сутак напярэдадні акцыі 1 траўня. Сёньня ён выйшаў на волю.

«Аўтобус прыпыніўся, кінуліся людзі да мяне, зацягнулі ў мікрааўтобус. Адразу адвезьлі на Акрэсьціна. Сказалі: вы асуджаны. Прынесьлі пастанову, што 7 красавіка я быў асуджаны на пяць сутак. Акрэсьціна непазнавальна зьмянілася», — сказаў Мікола Статкевіч.

«Яны мяне нэўтралізуюць як лідэра», — сказаў Мікола Статкевіч.

Калі яму сказалі пра тое, што некалькі соцень чалавек выйшлі на акцыю 1 траўня, Статкевіч адрэагаваў так:

«Цудоўна, гэта значыць, у мяне ёсьць шанцы заставацца на свабодзе, бо гэта не дапамагае».