Малодшы

Джон Сінгер Сарджэнт, «Браты Форбс» (1887)

Прыгадваю свае адносіны з малодшым братам.

Амаль усё дзяцінства мы за нешта спрачаліся і біліся. І так было ня толькі ў мяне аднаго.

Што было ня так? Ня ведаю.

Няўжо чагосьці не хапала?

Не. Усяго было досыць! Але мы ўсё роўна знаходзілі нагоду для сваркі.

Не, сяброўскімі нашы адносіны адзін да аднаго не назавеш.

Таму я не разумеў, чаму ў кнігах ці фільмах выкарыстоўваліся «клішэ»: «братэрская любоў», «братэрскі саюз»…

Я б замяніў гэтае слова нейкім іншым.

Стаўшы дарослымі, мы шмат прагаварылі з братам пра ўсе нашы крыўды і спрэчкі. І даравалі адзін аднаму…

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org