Актывіст «Эўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Такі вырак вынес судзьдзя Цэнтральнага раённага суду Менску Міхаіл Хома.
Максім Вінярскі абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі 1 траўня ў цэнтры сталіцы.
Пра затрыманьне актывіста ўчора ўвечары паведаміў Свабодзе ягоны сябра Леанід Кулакоў. Паводле яго, Вінярскага затрымалі пасьля акцыі каля пад’езду дома, дзе ён жыве. Яго адвезьлі ў Цэнтральны РУУС Менску, ноч ён правёў у ізалятары на Акрэсьціна.
Таксама сёньня судзяць сустаршыню Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.
Пасьля абвяшчэньня прысуду Вінярскі заявіў у зале суда, што абвяшчае галадоўку на знак нязгоды з судовым рашэньнем. Актывіст заявіў, што будзе галадаць увесь час адбыцьця адміністрацыйнага арышту.