Алег Ларычаў вызвалены позна ўвечары 1 траўня.
Судзьдзя Вікторыя Шабуня зьвінаваціла Алега ў дробным хуліганстве: нібы ён 27 красавіка лаяўся матам і махаў рукамі ў цэнтры Менску.
Алег Ларычаў быў зьбіты невядомымі 4 красавіка. Ён падаў заяву ў міліцыю , але сам пазьней быў затрыманы і пакараны штрафам у 1150 рублёў за дамалёўку колкага дроту на мурале «Масква-Менск».