Трамп ня выключыў магчымасьці сустрэчы зь лідэрам Паўночнай Карэі

Прэзыдэнт ЗША падкрэсьліў, што гатовы сустрэцца з Кім Чэн Ынам, калі сустрэча будзе мэтазгоднай

Як заявіў у панядзелак прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, ён гатовы сустрэцца з паўночнакарэйскім лідэрам Кім Чэн Ынам «у прыдатных абставінах».

«Калі гэта мэтазгодна — сустрэцца зь ім, то я палічу за гонар зрабіць гэта», — сказаў прэзыдэнт Трамп у інтэрвію агенцтву Bloomberg News.