Пра вызваленьне Яна Міхалькова паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». Паводле праваабаронцаў, хлопец быў вызвалены са сьледчага ізалятару 29 красавіка, але ўмовы яго вызвалення невядомыя.
Ян Міхалькоў быў затрыманы 21 сакавіка, ягоны бацька — 24 сакавіка. Спачатку яны ўтрымліваліся ў СІЗА КДБ, дзе ім афіцыйна было прад’яўлена абвінавачванне паводле часткі 3 артыкулу 293 Крымінальнага кодэксу — «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках». Пазней абодвух перавялі на «Валадарку».
Паводле інфармацыі «Вясны», Міхальковы ў ліку трох фігурантаў справы, якім не прад’яўлена дадатковае абвінавачанне, зьвязанае зь незаконным узброеным фармаваньнем.
Такім чынам, за кратамі працягваюць заставацца 18 чалавек з абвінавачваннем у «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў», 16 з іх таксама праходзяць па справе, распачатай паводле артыкулу 287 Крымінальнага кодэксу — «стварэньне незаконнага ўзброенага фармаваньня».