ААН патрабуе правесьці дэталёвае расьсьледаваньне сытуацыі з прадстаўнікамі ЛГБТ-супольнасьці ў Чачні.
Пра гэта ў панядзелак заявіў вярхоўны камісар ААН у правах чалавека Зэйд аль-Хусэйн на брыфінгу ў Жэнэве. Ён падкрэсьліў, што ААН працягне сачыць за гэтай сытуацыяй.
У пачатку красавіка расейская «Новая газэта» апублікавала расьсьледаваньне пра перасьледы гомасэксуалаў у Чачні. Выданьне сьцьвярджала, што ў рэспубліцы без суду і сьледзтва забіваюць прадстаўнікоў гей-супольнасьці, незаконна пазбаўляюць іх свабоды і катуюць.
Улады Чачні абвінавацілі газэту ў паклёпе.Радыё Свабода таксама пісала пра рэпартаж карэспандэнта Сяргея Хазава-Касіа пра турму ў сяле Цоцы-Юрт, куды зьмяшчалі ўсіх, каго падазравалі ў гомасэксуальнасьці.