Несуны ідуць

Дыега Вэласкес, «Пральлі» (1657)

У першамайскіх калёнах 80-х — менскія ткачыхі з сувоямі прадукцыі пад пахай. Шыхтамі ідуць па плошчы. Адзін з фотарэпартэраў адарваў вока ад відашукальніка, жартуючы кінуў: «Глядзіце, несуны ідуць!»

Усім зрабілася сьмешна.

А чалавек, які мне гэта распавёў, таксама фотарэпартэр, зьвяздовец, прызнаўся, што ён спачатку як і ўсе ўсьміхнуўся, а калі глянуў пад фразачку-жарт на прыгожых дзяўчат — сумеўся: зрабілася балюча і страшна.

«Яно так вось: ад праўды не схавацца!» — заключыў ён.

Нават, падумаў я, пад бравурныя маршы і вясёла бадзёры настрой сьвяточнай дэманстрацыі. Нават — калі над плошчай не змаўкаюць гучныя прывітаньні і з блізкіх трыбунаў можна разгледзець дзяжурныя жэсты і малавыразныя ўсьмешкі.

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org