Колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 красавіка бягучага году склала 9 мільёнаў 498,6 тысячы чалавек. Пра гэта са спасылкай на апошнія дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту паведамляе БелТА.
Для параўнаньня, паўтара дзясятка гадоў таму ў краіне было больш за 10 мільёнаў жыхароў.
Паводле апэратыўных статыстычных дадзеных, ад пачатку году ў Беларусі зарэгістравана 11 279 шлюбаў, афіцыйна скасавана 7682.