27 красавіка ў менскім Палацы мастацтва адбудзецца ўзнагароджаньне лаўрэатаў і ўдзельнікаў конкурсу «Курапаты — народны мэмарыял», які прайшоў пад дэвізам «Праз Курапаты — да пакаяньня».
Ягоныя арганізатары — грамадзкая ініцыятыва «Экспэрты ў абарону Курапатаў» і суполка «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў. Іх падтрымалі больш за 10 структураў грамадзянскай супольнасьці краіны.
Зь 10 сакавіка 2016-га па 22 лютага 2017 году ў аргкамітэт конкурсу паступілі 44 працы ў скульптуры, інсталяцыі, графіцы, жывапісе, архітэктурна-ландшафтным праектаваньні і літаратуры.
Большасьць гэтых работ экспанаваліся ў Менску на другой дакумэнтальна-мастацкай выставе «Праўда пра Курапаты. Факты, дакумэнты, сьведчаньні».