Сёньня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі «100 словаў», якая выйшла ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХI стагодзьдзе».
Эвангельле ад Яна
Аказваецца, Каб адрозьніць каханьне ад любові, паэзію ад пустаты, свабоду ад спакусы, Каб падаць і падымацца, дараваць і прасіць прабачэньня, адчайвацца і зноў верыць, Каб вандраваць вакол сьвету, вяртацца і знаходзіць сусьвет у сабе, Каб успомніць забытае, пабачыць схаванае і знайсьці згубленае, Каб расказаць, як мыюць ногі блудніцам, выганяюць гандляроў з храму і ператвараюць ваду ў віно, Каб біць у сэрца мячом, Дастаткова ста словаў. Так вучыць Ян.
Аляксандар Лукашук
Ян Максімюк: «100 словаў» — кніга пра жыцьцё як прыватную справу
Трыццаць тысяч чалавечых словаў
Пра што думаюць беларусы, калі ня думаюць пра Лукашэнку?
Прэзэнтацыя кнігі адбудзецца 27 красавіка ў Прэс-клюбе па адрасе: Менск, вуліца Веры Харужай, 3, пакой 601. Пачатак а 19-й. Апроч шчырых кантактаў з аўтарамі і гасьцямі імпрэзы, арганізатары прапануюць халодным красавіцкім вечарам яшчэ некалькі цёплых сюрпрызаў — цалкам у стылістыцы Яна Максімюка, які прыдумаў праграму «100 словаў» і стаў укладальнікам аднайменнае кнігі.