Да Кіеўскага сквэру прыбылі аўтобусы з АМОНам і аўтазакі ФОТА

Вуліца Азізава.

«Чарнобыльскі шлях» завяршыўся а 19.25 каля чарнобыльскай капліцы супольнай малітвай «Ойча наш». Пасьля гэтага Павал Севярынец заклікаў удзельнікаў далучыцца да мітынгу КХП БНФ у Кіеўскім сквэры.

Значная частка калёны рушыла туды.

Як перадае карэспандэнт Свабоды ў раёне Кіеўскага сквэру на вуліцы Азізава знаходзяцца аўтобусы з АМОНам і некалькі аўтазакаў.