Як паведамілі Радыё Свабода ў прэсавай службе Пятра Парашэнкі, малітву адправіў настаяцель Свята-Міхайлаўскай царквы ігумен Аляксей, які назваў сустрэчу кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны знакавай падзеяй і падарыў ім абраз «Тайная вячэра», як сымбаль адзінства і згоды хрысьціянаў.
У сваю чаргу Пятро Парашэнка падарыў ігумену Аляксею абраз «Чарнобыльскі Спас».
«Прэзыдэнт Украіны таксама пагутарыў з мясцовымі жыхарамі, падзякаваў за цёплы прыём на беларускай зямлі і адзначыў, што ўкраінскі і беларускі народы цалкам унікальныя ў сваёй гасьціннасьці», — паведамілі ў прэсавай службе Пятра Парашэнкі.
Сьвята-Міхайлаўская царква ў вёсцы Ляскавічы была ўзьведзеная ў 1879 годзе. Аднак у 1930 годзе храм быў зачынены і да нашых дзён не захаваўся. У 1993 годзе на яе месцы была пабудаваная новая царква.