Дэманстрацыю меркавалі арганізаваць берасьцейскія кіраўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Маслоўскі, партыі БНФ Зьміцер Шыманскі і Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ўладзімер Вуек.
У часе масавай акцыі плянавалася прыйсьці шэсьцем цэнтральнымі вуліцамі Берасьця і зладзіць мітынг на плошчы Свабоды. На мітынгу заяўнікі зьбіраліся абмеркаваць «стаўленьне да бягучых праблемаў у эканамічным і палітычным жыцьці Беларусі, данесьці да ўдзельнікаў мітынгу адказы органаў дзяржаўнай улады на рэзалюцыі мітынгу 25 сакавіка 2017 г.»
Акцыя прымяркоўвалася да Дня міжнароднай салідарнасьці працоўных.
Апошні раз прадстаўнікам апазыцыі дазвалялі зладзіць першамайскую дэманстрацыю ў цэнтры Берасьця ў 2013 годзе.