Урад закон ухваліў, наперадзе галасаваньне ў парлямэнце.
Нямеччына гатовая пачаць штрафаваць сацсеткі за распаўсюджваньне ў іх хлусьні, паклёпу і абразаў. Калі сацсетка не прыбярэ такія паведамленьні пасьля скаргі карыстальнікаў, яе кіраўніцтву пагражае штраф да 5 млн эўра, а кампаніі — да 50 млн. эўра.