Беларуска Настасься Іванова стала пераможцай Orlen Warsaw Marathon. Гэта найбуйнейшы маратон у польскай сталіцы. У ім прыняло ўдзел амаль 20 тысяч чалавек.
Дыстанцыя маратону — 42, 195 мэтраў. Беларуска прабегла яго 2 гадзіны 28 хвілін і 42 сэкунды. Час маратону для ўдзельнікаў складаў 5 гадзін 30 хвілін, паведамляе Польскае радыё.
Найлепшым бегуном сярод мужчын стаў кэніец Фэлікс Кімутай. 42 км 195 мэтраў ён прабег за 2 гадзіны 10 хвілін і 34 сэкунды.