Паўночная Карэя можа рыхтавацца да ядзернага тэсту

Такую здагадку выказалі экспэрты, прааналізаваўшыя фатаграфіі, зробленыя касьмічным спадарожнікам.

Апошнія спадарожнікавыя здымкі могуць дэманстраваць, што КНДР рыхтуецца правесьці чарговае выпрабаваньне ядзернага зараду. На думку экспэртаў Амэрыканска-Карэйскага інстытуту пры Ўнівэрсытэце Джонса Хопкінса, падземны ядзерны выбух можа быць зьдзейсьнены ў любы момант пасьля атрыманьня каманды з Пхэньяну.

Пакуль не вядома, што азначае цяперашняя актыўнасьць на палігоне: гэта можа быць падрыхтоўка да ядзернага выбуху ці «тактычная паўза» паміж руціннымі апэрацыямі. Агулам Паўночная Карэя правяла пяць выпрабаваньняў ядзернай зброі з 2006 года, два з іх – у мінулым годзе.