Барак Абама выступіць у панядзелак у Чыкага зь першай публічнай прамовай пасьля завяршэньня яго прэзыдэнцкага тэрміну, які скончыўся сёлета ў студзені.
Былы прэзыдэнт выступіць перад студэнтамі Чыкаскага ўнівэрсытэту, дзе сам некалі выкладаў канстытуцыйнае права.
Былы кіраўнік Белага дома раней абяцаў, што ня сыдзе з палітыкі. Некалькі месяцаў пасьля прэзыдэнцтва ён прысьвяціў адпачынку. Значную частку гэтага пэрыяду Барак Абама правёў на Брытанскіх Віргінскіх астравах у маёнтку бізнэсмэна і філянтропа сэра Рычарда Брэнсана. Пра гэта паведаміла брытанская газэта The Telegraph.