22 красавіка ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выклікалі амбасадара Літоўскай Рэспублікі Андруса Пулокаса.
Там кіраўніку літоўскай дыпмісіі ўручылі ноту, у якой беларускі бок заявіў пратэст у сувязі з зафіксаваным фактам парушэньня дзяржаўнай мяжы літоўскім паветраным суднам.
Парушэньне мяжы з боку Літоўскай Рэспублікі было зафіксавана 19 красавіка ў 13:40. Паветранае судна паглыбілася на тэрыторыю Беларусі на адлегласьць да 8 км і ў 13:43, разьвярнуўшыся, выйшла за межы паветранай прасторы Беларусі.
Увесь час знаходжаньня ў паветранай прасторы Беларусі самалёт кантраляваўся сродкамі супрацьпаветранай абароны, паведамляе прэс-служба МЗС.
Як падкрэсьлена ў ноце, беларускі бок чакае тлумачэньняў з прычыны інцыдэнту.