Аштрафаваны «за гучную лаянку» расказвае, чаму ён фізычна ня мог крычаць
Your browser doesn’t support HTML5
У судзе Гомельскага раёну 13 красавіка быў пакараны штрафам на 69 рублёў Віктар Казлоў. Гісторыя абляцела ўвесь інтэрнэт, бо Віктар фізычна ня мог нічога крычаць: пасьля апэрацыі ў анкалягічным цэнтры ў яго выдаленая верхняя доля левага лёгкага і праблемы з галасавымі цягліцамі.