Скруха патрыёта

Рычард Рэдгрэйв, «Апошні погляд эмігрантаў на дом» (1858)

Маладая маці апавядае пра выхаваўча-пэдагагічныя клопаты — чытаньне немаўляці «сьцішкоў», сьпяваньне ангельскіх песенькаў. Апошняе — крок для будучай замежнай кар’еры сына. «А як жыць у гэтай краіне?» — пытаньне, якое ставіць у тупік. Каб сказаць «пра стабільна-квітнеючую» чалавеку, які бываў у замежжы і мае пятнаццацігадовы эканамічны стаж, трэба быць прэзыдэнтам ці «ідыёлухам». Паэтычнае — «каб любіць Беларусь нашу мілую…» — таксама не выпадае, бо ўсё часьцей наведвальнікі «розных краёў» назад не вяртаюцца. Застаецца толькі — «…у гэтай Краіне не маю я…» — праўдзіва і…непатрыятычна.

Колісь беларусы выпіхвалі сваіх дзяцей у горад, цяпер — у «багатыя краіны». Які-ніякі прагрэс. Але сумна: і трагічна-роспачны Сыс, і клясыкі мінулага застаюцца прарокамі-«антыпатрыётамі».

Васіль Аўраменка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org