Адвакату званілі на мабільны тэлефон, суд нават зрабіў запыт празь міліцыю, але прычыну няяўкі адваката высьветліць не ўдалося.
Тацяна Равяка ўрэшце вырашыла абараняць сябе сама і напісала адпаведную заяву, але цяпер ужо судзьдзя Вікторыя Шабуня вырашыла, што працэс нельга працягваць без высьвятленьня прычыны адсутнасьці адваката і перанесла пасяджэньне на 26 красавіка.
Праваабаронцу зь «Вясны», прэзыдэнтку Беларускага дома правоў чалавека ў Вільні Тацяну Равяку вінавацяць у непадпарадкаваньні міліцыі і брыдкаслоўі падчас акцыі салідарнасьці з затрыманымі на Дзень Волі, якая прайшла на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 26 сакавіка. Тады міліцыя затрымала каля 40 удзельнікаў акцыі. Тацяна Равяка сваёй віны не прызнае, сьцьвярджае, што была на плошчы як праваабаронца.