Тэлепартацыя не пацьвердзілася: Раман Пратасевіч быў апраўданы судом
Your browser doesn’t support HTML5
Раман Пратасевіч 17 красавіка даказваў у судзе Першамайскага раёну, што ня мог знаходзіцца ў двух месцах адначасова. Яго абвінавачвалі ва ўдзеле ў мітынгу ў Курапатах 25 лютага а 10-й гадзіне, але ён у гэты час здаваў іспыт у БДУ. Пасьля сьведчаньняў выкладчыкаў суд апраўдаў студэнта.