Мітынг адбудзецца ад 18.00 да 20.00 у Кіеўскім сквэры Менску. Пра гэта Свабодзе паведаміў намесьнік старшыні партыі Юрась Беленькі:
«Гэта ўпершыню задаволеная заява за некалькі мінулых гадоў. Увесь час Менгарвыканкам адмаўляў у правядзеньні паводле розных падставаў. Аднак зараз сытуацыя ў краіне такая, што ўлады, пэўна, ня хочуць яе напружваць і такім чынам далі дазвол».
Як паведаміў Юрась Беленькі, у заяве, падпісанай намесьнікам старшыні Ігарам Юркевічам, Менгарвыканкам папярэджвае заяўнікаў пра адказнасьць у выпадку выкарыстаньня транспарантаў і лёзунгаў, якія не адпавядаюць заяўленай тэматыцы, а таксама пра неабходнасьць аплаты паслуг па абароне грамадзкага парадку, мэдычных і камунальных паслуг.
Арганізатары акцыі заявілі, што ўдзел у мітынгу прымуць да 500 чалавек.