Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп і брытанскі прэм’ер-міністар Тэрэза Мэй лічаць, што пакуль яшчэ ёсьць магчымасьць пераканаць Расею адмовіцца ад сувязяў з рэжымам Башара Асада ў Сырыі.
На сустрэчы ў Вашынгтоне 10 красавіка лідэры дзьвюх дзяржаў адзначылі, што падтрымка Масквой Асада не адпавядае расейскім стратэгічным інтарэсам.
Трамп і Мэй выказалі надзею, што візыт у Маскву дзяржсакратара ЗША Рэкса Тылерсана, які пачынаецца сёньня, стане чарговай спробай пераканаць Крэмль і дамагчыся прарыву ў палітычным урэгуляваньні сырыйскага канфлікту.