Ва Ўкраіне асудзілі байцоў роты «Тарнада»

Your browser doesn’t support HTML5

Ва Ўкраіне вынесены прысуды па справе роты спэцпрызначэньня Міністэрства ўнутраных спраў «Тарнада». Яе байцоў абвінавачвалі ў катаваньнях, забойствах мірных жыхароў, згвалтаваньнях і марадзёрстве. Тройчы судзімы Руслан Анішчанка атрымаў 11 гадоў турмы, грамадзянін Беларусі Даніла Ляшук — 10, яшчэ шасьцёра вайскоўцаў — ад 8 да 9 гадоў.