Падчас акцыі ў абарону Курапатаў актывісты выкарыстоўвалі плот будоўлі ў якасьці «насьценгазэты»: прымацоўвалі самаробныя плякаты і раздрукоўкі, прысьвечаныя Курапатам і сталінскім рэпрэсіям.
Пасьля рашэньня прыпыніць будоўлю плот ачысьцілі ад плякатаў. Але цяпер «насьценгазэта» вярнулася, перадае «Новы час».
На плоце сёньня ўжо ня зьвесткі пра рэпрэсіі 1930-х гадоў, а партрэты абаронцаў Курапатаў, зьняволеных па «справе Белага Легіёну», у ліку якіх Зьміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі і Сяржук Стрыбульскі, а таксама фота міліцыянтаў, якія складалі рапарты на абаронцаў Курапатаў і выступалі сьведкамі ў судах супраць іх. Ёсьць і фота міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча ў форме НКВД побач са здымкамі сапраўдных супрацоўнікаў НКВД з подпісам «Шуневіч ганарыцца».