З просьбай аб камэнтары ў амбасаду Сырыі ў Менску зьвярнуўся карэспандэнт Свабоды.
Там патлумачылі, што калі палічаць патрэбным, то зьвяжуцца з карэспандэнтам.
Амбасада Сырыйскай Арабскай Рэспублікі ў Беларусі адкрылася ў сьнежні 2007 году.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка сказаў, што адкрыцьцё сырыйскай дыпмісіі дазволіць абедзьвюм краінам больш эфэктыўна рухаць супрацоўніцтва ў розных сфэрах.
З 2014 году амбасадарам Сырыі ў Беларусі зьяўляецца Басам Абдуль Мажыд. Падчас уручэньня даверчых лістоў міністру замежных спраў Беларусі былі разгледжаныя пытаньні ўзаемнай палітычнай падтрымкі дзьвюх краінаў на міжнароднай арэне.
У 2016 годзе Дамаск наведала дэлегацыя на чале зь першым сакратаром Кампартыі Беларусі Ігарам Карпенкам і перадала пасланьне Аляксандра Лукашэнкі прэзыдэнту Сырыі Башару Асаду. У пасланьні выказана падтрымка кіраўніцтву і народу Сырыі «ў барацьбе з тэрарызымам».