У прыватнасьці, 2 красавіка ультрас кіеўскай каманды «Дынама» на пачатку матчу з клюбам «Александрыя» (горад Александрыя Кіраваградзкай вобласьці) разгарнулі банэр «Жыве Беларусь» і бел-чырвона-белы сьцяг на знак салідарнасьці з беларусамі.

На трыбунах у Кіеве 2 красавіка
«Гэтыя дзеяньні мы не ўзгаднялі зь беларускімі заўзятарамі. Гэта была разавая акцыя, нашая ўласная ініцыятыва, улічваючы колькасьць затрыманых пад час падзей у Менску», — сказаў Радыё Свабода адзін з прадстаўнікоў дынамаўскіх ультрас па мянушцы Дэкс.
У гэты ж дзень на матчы «Шахтар» (Данецк) — «Зара» (Луганск) на трыбуне, дзе знаходзіліся больш як 50 заўзятараў данецкага клюбу, на падтрымку беларусаў разгарнулі банэр з надпісам па-беларуску «Вярніце свабоду». Матч праходзіў у Запарожжы, паколькі «Шахтар» у сувязі з вайной на Данбасе ня мае ўласнага футбольнага поля.

На трыбунах у Запарожжы