Зьняволенага гомельскага блогера Максіма Філіповіча вызваляюць пасьля 25 дзён арышту. Падчас тэлефоннай размовы з жонкай Юліяй Маскім паведаміў, што выйдзе на волю а 15.15. Жывую трансьляцыю ў Фэйсбуку вядуць ягоныя сябры.
15.58 Максім Філіповіч вярнуўся да будынку ізалятара, дзе яго сустрэлі сваякі і сябры.
15.46 Журналіст Кастусь Жукоўскі паведаміў Юліі Філіповіч, што Максім чакае каля дому.
15.22 У ізалятары жонцы Юліі паведамілі, што Максіма там няма. Сябры і сваякі Філіповіча едуць у Савецкі РУУС Гомеля.