Са сьледчага ізалятару вызвалены Сяргей Кулініч, намесьнік старшыні партыі Народная грамада, паплечнік былога кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча, адзін з падазраваных па справе «аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў». Менавіта на кватэры Кулініча Статкевіч хаваўся перад Днём Волі, і быў затрыманы 24 сакавіка.
Як паведаміла Радыё Свабода жонка Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч, яна вельмі коратка пагутарыла зь Сяргеем Кулінічам па тэлефоне пасьля вызваленьня. Пра ўмовы ягонага вызваленьня пакуль невядома, але яшчэ каля 19-й Кулініч ня ведаў, сёньня што выйдзе на волю, кажа Марына Адамовіч.
Болей пра Сяргея Кулініча і Сяргея Кунцэвіча — паплечнікаў Мікалая Статкевіча