Кіраўнікі Беларусі і Расеі Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін праводзяць сустрэчу ў пашыраным складзе з удзелам чальцоў дэлегацый.
Пра гэта паведаміла БЕЛТА.
Дагэтуль Лукашэнка і Пуцін некалькі гадзін размаўлялі ў фармаце «сам-насам».
Тэракт у пецярбурскім мэтро скарэктаваў тэму перамоваў прэзыдэнтаў Расеі і Беларусі. Як паведамілі афіцыйныя беларускія і расейскія СМІ, на першае месца выйшла пытаньне бясьпекі.
«Спакойна нам жыць ніхто ня дасьць, на жаль, — сказаў Лукашэнка. — Таму трэба быць гатовымі да ўсяго, выклікаў у сьвеце вялізная колькасьць. Не ў ізаляваным сьвеце жывём, мы гэта з вамі разумеем. Сёньня гэта адна з тэмаў нашай размовы, галоўная тэма — бясьпека. Мы будзем казаць пра тое, як нам жыць далей, як абараніць інтарэсы сваіх людзей».
Пра нейкія дамоўленасьці пакуль не паведамляецца.