Ад самага пачатку калектывізацыі, якая каштавала беларускаму народу дзясяткі тысяч «раскулачаных» ды сасланых у Сібір, Беларусь успрымалася Крамлём як безадмоўны пастаўшчык сельгаспрадукцыі ды прадуктаў.
***
Рэзалюцыя пленуму ЦК КП(б)Б. 30 сакавіка 1930
«...политика нашей партии, направленная на макисмально возможные темпы индустриализации страны и социалистическую реконструкцию сельского хозяйства на базе организации крупных советских хозяйств и коллективизации, является единственно правильной политикой».
«Коммунистическая партия Белоруссии в резолюциях и решениях», Минск, «Беларусь», 1984, том второй, С. 234
***
О мерах по усилению заготовок и перевозок овощей для снабжения промышленных центров. (Утверждено Политбюро ЦК 6 ноября 1930)
... 3. Обязать ЦК Белоруссии выполнить в срок до 20.XI следующий план вывоза овощей:
(В тыс. тонн).
Картофель
Всего — 181
В том числе для:
Москвы — 25
Ленинграда — 109
Донбаса — 30
Северного Кавказа — 13
Карелии — 4
Капуста
Всего — 16
В том числе для
Ленинграда — 13
Северного Края — 3
Свекла
Всего — 6,9
В том числе для:
Ленинграда — 5
Северного Края — 1,9
Возложить личную ответственность за полное и своевременное выполнение данного плана на т.т. Гея и Голодеда.
12. Поручить обкомам ЦЧО и Западной области и ЦК КП(б)Б максимально использовать праздничные дни для отгрузки и вывозки овощей, провести работу по организации субботников из рабочих, колхозников и крестьян-единоличников.
РГАСПИ. Ф. 17. Оп. 3. Д. 804. Л. 38-40.
***
О мерах по усилению заготовок и перевозок овощей для снабжения промышленных центров. (Утверждено Политбюро ЦК ВКП(б) 15.XI.1930 г.)
1. Политбюро ЦК ВКП(б) отмечает абсолютно неудовлетворительный ход выполнения плана, утвержденного ПБ от 6.XI.30 г., по заготовке и вывозу овощей в центральные промышленные районы
3. Отметить неудовлетворительную заготовку и отгрузку по Белоруссии капусты, лука, моркови, столовой свеклы и т. д. Указать т.т. Гею и Голодеду на абсолютно неудовлетворительную работу по выполнению постановления ПБ от 6.XI.30 г.
5. Запретить Западной области, Белоруссии и ЦЧО какое бы то ни было расходование овощей для внутренних потребностей, впредь до полного выполнения планов завоза в Москву и Ленинград.
8. Одновременно предложить ЦК КП(б)Б, обкому ЦЧО и обкому Западной области с сего числа отгружать всю заготовляемую картофель и овощи исключительно Ленинграду и Москве
РГАСПИ. Ф. 17. Оп. 3. Д. 804. Л. 33-37.
***
З успамінаў былога загадчыка Аддзелу культуры ЦК КПБ Алеся Петрашкевіча пра Пятра Машэрава
Неяк аднойчы, калі я зайшоў зь нейкім пытаньнем ці па параду, ён апярэдзіў мяне і зь ціхім сумам сказаў:
— Толькі што пазваніў Грышын, член Палітбюро, і папрасіў... вельмі настойліва папрасіў, каб я прыслаў яму пад Новы год дзевяць тысяч малочных, распатрошаных парасятак, — і змоўк, а потым: — І самае гнюснае ў тым, што я пашлю яму гэтых парасятак, — і больш ні слова пра тую просьбу, а толькі да мяне: — Што ў цябе?..
Гадоў праз пятнаццаць пасьля гэтага былы памочнік другога сакратара ЦК КПБ ад сябе расказаў пра тых загубленых парасятак, якіх, вядома ж, адправілі ў Маскву пад нейкае сьвята. А я сёньня думаю, чаму Пятро Міронавіч сказаў мне пра тых парасятак і што ў яго было на душы ў той час? Якія яшчэ словы не зьляцелі з вуснаў? Бо ня толькі я ведаў пра гаспадарлівасьць, беражлівасьць, нарэшце, пачуцьцё ўласнай годнасьці гэтага чалавека, якое было нахабна абражана высокапастаўленым, магутным хамам.
Парасяткі — гэта толькі дробны прыклад маскоўскага нахабства. А што да сапраўднага эканамічнага рабаўніцтва, то яно ўзмацнялася з года ў год. Прапітай мэтраполіі трэба было нечым закусваць. Масква патрабавала ўсё большых і большых паставак мяса, масла, каўбас, вяндліны, садавіны, агародніны, грыбоў, ягад і іншых прысмакаў На поўную моц дзень і ноч працавалі заводы і фабрыкі Беларусі, каб узброіць і адзець Савецкую Армію, якая к таму часу ўжо ўляпалася ў вайну з Афганістанам і аказвала «інтэрнацыянальную дапамогу» цэлым кантынэнтам.
Патрабаваньні да беларускага ўлусу былі пастаяннымі, настойлівымі, нахабнымі, а часам і гранічна цынічнымі — туды пасылаліся не парасяткі, а нашы хлопцы.
Такіх званкоў ад самых розных хамаў ён, напэўна ж, атрымліваў нямала. Мэтраполія была там. У нас была падмандатная тэрыторыя.
«Народная воля», 5 лістапада 2013 г.
***
100 гадоў таму адбылася падзея, якая кардынальна паўплывала на жыцьцё пакаленьняў беларусаў — і многія тысячы пазбавіла жыцьця. У рубрыцы «Савецкая ўлада сама пра сябе» мы зьмяшчаем фрагмэнты дакумэнтаў і тагачасных публікацый — як некалі сакрэтных, так і адкрытых. Мова арыгіналу захаваная — у Беларусі расейская мова была адным з інструмэнтаў падаўленьня.