Стала вядома пра яшчэ аднаго чалавека, вызваленага ў справе «Белага Легінёну». Гэта Раман Васільеў. Пра ягонае вызаленьне паведаміла жонка ў фэйсбуку.
27-гадовы Раман Васільеў быў адным з шасьці актывістаў «Маладога Фронту», якіх абвінавачвалі ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў.
Супрацоўнікі КДБ забралі Васільева 23 сакавіка з кватэры.
Таксама паступае інфармацыя пра выстаўленьне абвінавачваньняў. Прынамсі дзевяці чалавекам ужо прад’явілі «падрыхтоўку масавых беспарадкаў». Гэта Зьміцер Дашкевіч, Іван Кавальчук, Яўген Палтаржыцкі, Сяргей Стрыбульскі, Аляксей Абрамаў, Алесь Яўдаха, Уладзімер Румянцаў і Андрэй Бяляўскі.